Экспазіцыя “Памяць і боль беларускай зямлі”
народнага музея «Этнаграфія, гісторыя в. Горкі»
ДУА “Горкаўская сярэдняя школа Старадарожскага раёна”
Экспазіцыя прысвечана памяці ахвяр генацыду. Матэрыялы і экспанаты экспазіцыі расказваюць аб фактах знішчэння насельніцтва нашай краіны фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Экспазіцыя размяшчаецца ў кабінеце гісторыі. Матэрыял экспазіцыі прадстаўлены на пяці тэматычных стэндах, ралапе і выставачным стале.
Фота №1, фота №2
На стэндах адлюстравана інфармацыя аб сутнасці палітыкі генацыду, аб карных аперацыях нямецкіх улад супраць мірнага насельніцтва, аб халакосце, аб наступствах “новага парадку” для насельніцтва беларускіх земляў. Прадстаўлена карта спаленых вёсак Беларусі і Старадарожскага раёна, якія даюць магчымасць прадставіць маштабы трагедыі беларускага народа. Распрацаваны інфармацыйныя буклеты аб такіх мемарыяльных комплексах як “Чырвоны Бераг”, “Ала Гомельскай вобласці”, “Боркі Магілёўскай вобласці”, “Дрэмлева Брэсцкай вобласці”, “Хатынь Мінскай вобласці”, “Шунеўка Віцебскай вобласці”, “Трасцянец”, “Яма”. Яны расказваюць аб жахлівых карных аперацыях фашысцкіх улад супраць мірнага насельніцтва, утрымліваюць успаміны сведкаў тых страшных падзей.
Фота №3
Ролап і брашура «Пра людзей з вялікім і чулым сэрцам» створаны на аснове матэрыялаў даследчай працы навучэнцаў. Яны расказваюць пра мясцовых жыхароў, удастоеных звання і медалі «Праведнікі народаў свету» за выратаванне людзей яўрэйскай нацыянальнасці, пра цяжкія выпрабаванні і страты, якія давялося перажыць мясцовым яўрэйскім сем’ям падчас акупацыі, пра лёсы выратавальнікаў і выратаваных.
Найбольш каштоўнымі экспанатамі экспазіцыі з’яўляюцца арыгіналы і копіі франтавых лістоў, копіі рукапіснага дзённіка партызана Барыса Гельфанда, кнігі з успамінамі арганізатараў і актывістаў падпольнай і партызанскай барацьбы Міхаіла Лізунка і Іосіфа Цагойкі, нумар раённай падпольнай газеты “За Савецкую Радзіму”, лісты сваякоў загінуўшых на тэрыторыі Горкаўскага сельскага савета салдат Чырвонай Арміі падчас вызваленчых баёў у чэрвені 1944 года, пісьмовыя ўспаміны мясцовага жыхара Казлова А. аб абставінах гібелі экіпажа гвардыі-лейтэнанта Захватаева М.П. пры вызваленні в. Зарэчнае.
Фота №4-6
Па экспазіцыі член гуртка «Юныя экскурсаводы» і вядучы экскурсавод музея “Этнаграфія, гісторыя в. Горкі” Усік Карына праводзіць экскурсіі для вучняў нашай школы і гасцей. Яна паведамляе аб фактах генацыду на тэрыторыі нашай краіны ў дачыненні мясцовага насельніцтва, аб карных аперацыях супраць жыхароў Беларусі, аб расправах з падпольшчыкамі і партызанамі, іх сем’ямі, аб жорсткасцях акупацыйнага рэжыму, аб лёсах землякоў у гады вайны. Вучням малодшых класаў расказвае аб помніках у памяць аб ахвярах генацыду.
Спасылка на відэаэкскурсію па экспазіцыя “Памяць і боль беларускай зямлі”:
https://drive.google.com/file/d/13_dyFZ6FtPjdwOmRqmJ9yw_COWHZAIcc/view?usp=sharing