Тыдзень роднай мовы
19.02.202419 лютага ў ДУА “Горкаўская сярэдняя школа Старадарожскага раёна” распачаўся Тыдзень беларускай мовы. Агульны цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню першы дзень, які прайшоў пад дэвізам: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. Сярод вучняў 5-6 класаў прайшла інтэрактыўная віктарына “Не маўчы!” Цікава было дзецям адгадваць, што гэта такое ядуць і з чаго гатуюць ежу беларусы, што яны апранаюць, якім парфумам карыстаюцца. А калі на выхадзе яшчэ і вынеслі пару арыгінальных беларускіх слоў, данеслі іх дадому, расказалі бацькам, то, напэўна, запомнілі, што мы – БЕЛАРУСЫ. Што мы самабытны, таленавіты народ. Таксама сёння стартаваў конкурс “Вокладка любімага твора”. Вочы разбягаюцца, сэрца радуецца, гледзячы на арыгінальныя вокладкі з сімваламі дабрабыту, сонца…
Паважаныя сябры! Сёння, 21 лютага, ДУА “Горкаўская сярэдняя школа Старадарожскага раёна” віншуе ўсіх вас са святам – з Днём роднай мовы! Дэвізам гэтага дня стаў слоган “Роднаму слову – прызнанне ў каханні”. Гульня “Салодкі перапынак з сакавітымі словамі” захапіла не толькі вучняў, але і настаўнікаў – кожны хацеў атрымаць за выкананае заданне салодкі прыз. Галаваломка “Народная мудрасць праз эмадзі” – асалода, здзіўленне, адкрыццё – тыя пачуцці, што выклікаў такі від работы. Акцыя “Слоік добрых слоў” паказала шчырасць і неабыякавасць да лёсу мовы і Радзімы нашых падлеткаў і настаўнікаў.
Апошні дзень Тыдня роднай мовы прайшоў пад дэвізам “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” і завяршыўся інтэрактыўнай гульнёй “Гонкі за ведамі” і акцыяй “Скарбонкі мудрасці”. Падводзячы вынікі тыдня, хочацца адзначыць актыўны ўдзел настаўнікаў і вучняў у мерапрыемствах, іх неабыякавасць.