Літаратурна-дакументальная выстава "Пімен Панчанка. Кніга вандраванняў і любові..."
09.04.20229 красавіка вучні 9-11 класаў наведалі ў ДУ "Старадарожскі гісторыка-этнаграфічны музей" літаратурна-дакументальную выставу "Пімен Панчанка. Кніга вандраванняў і любові..." Вучні зрабілі высновы, што беларускі паэт выступае супраць бездухоўнасці, прыстасавальніцтва, раўнадушша, кар'ерызму, спажывецкіх адносін да прыроды. Аўтар лічыць страчанымі тыя дні, калі чалавек быў няшчыры, калі не падзяліўся радасцю з суседам, калі не паказаў дзецям «хараство людзей, і дрэў, і траў». Паэзія П. Панчанкі ўзвышае, дапамагае жыць і думаць, яна сцвярджае цудоўныя каштоўнасці чалавечага жыцця.