ВАНДРОЎКА ПА КАПЫЛЬСКАЙ ЗЯМЛІ

10.09.2021
Штогод у першую нядзелю верасня адзначаецца нацыянальнае свята – Дзень беларускага пісьменства, якое для ўсіх нас мае вялікае значэнне.

         У нашай школе 10 верасня прайшла агульнашкольная класная гадзіна «Вандроўка па капыльскай зямлі», прысвечаная гэтаму святу.

          Падчас мерапрыемства навучэнцы даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра беларускіх асветнікаў, пра класікаў беларускай літаратуры. Таксама навучэнцы пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў Беларусі. Даведаліся, што за час правядзення свята набыло агульнанацыянальны статус, стала значнай падзеяй у культурным жыцці краіны.