ДЗЕНЬ ТРАДЫЦЫЙ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

30.11.2024

30 лістапада для вучняў 1-4 класаў прайшло падарожжа ў краіну Дабра "Будзем рабіць добра і не будзем дрэнна". Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з такімі маральнымі паняццямі, як дабрыня і ветлівасць, даведаліся, якімі якасцямі павінен валодаць сапраўдны сябар.

 

У гэты ж дзень "Арфаграфічным марафонам" для 9 класа завяршыўся Тыдзень прадметаў філалагічнага цыкла.

Вучні сярэдніх класаў здзейснілі падарожжа па старонках школьнага музея “Гісторыя адукацыі Старадарожскага раёна”. Экскурсія ў музей – гэта магчымасць адкрываць для сябе нешта новае, нагадаць ужо знаёмыя гістарычныя звесткі. Сёння навучэнцы зацікавіліся знакамітымі настаўнікамі сваёй вёскі Горкі, каліграфіяй у школах канца прошлага стагоддзя. Яны з вялікай цікавасцю разглядалі розныя віды пёраў для пісьма і з захапленнем паспрабавалі пісаць пер’явой ручкай.