ДЗЕНЬ ПРАПАГАНДЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ
09.11.2024
9 лістапада вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемсве "Скажам шкодным звычкам"Не!" З мэтай фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця з вучнямі праведзена гулья "Цудоўная торбачка", у час якой вучні вызначылі неабходныя прадметы асабістай гігіены. Адчулі сябе "доктарам" пры вызначэнні захворвання па прыкметам, адзначылі шкоду ўжывання алкаголю, табаку і наркатычных рэчываў.
З мэтай выхавання любові да роднага краю, бережных адносін да прыроды, фарміравання ўмення бачыць прыгожае, цудоўнае ў прыродзе 09.11.2024 ў рамках шостага школьнага дня для вучняў школы была арганізавана экскурсія “Восеньскі цуд”. Дзеці з вялікай цікаўнасцю назіралі за пералётнымі гасцямі нашага возера – качкамі і лебедзямі, вызначылі адметныя для восеньскай пары змены ў прыродзе, з задавальненнем частаваліся пасмажаным на кастры салам.
У спартыўнай зале школы прайшоў міні-турнір па баскетболу. Пасля факультатыўных заняткаў для вучняў спартыўная гульня была ў радасць і задавальненне. Мяч без астаноўкі лятаў у кольца, а вучні былі шчыра ўцягнуты ў гульню.
9 лістапада для бацькоў прайшоў круглы стол "Як усцерагчы дзіця ад гвалту", у ходзе якога бацькі змаглі павысіць сваю дасведчанасць у сферы прафілактыкі і папярэджання гвалту над дзецьмі.