ДЗЕНЬ ГРАМАДЗЯНСКАГА І ПАТРЫЯТЫЧНАГА, ДУХОЎНА-МАРАЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ

02.11.2024

ДЗЕНЬ ГРАМАДЗЯНСКАГА І ПАТРЫЯТЫЧНАГА, ДУХОЎНА-МАРАЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ

2 лістапада вучні сярэдніх класаў здзейснілі віртуальную экскурсію па Беларусі, якую "правёў" Юрый Уладзіміравіч Жыгамонт - аўтар праграмы "Падарожжа дылетанта". Віртуальныя экскурсіі - гэта спосаб падарожнічаць па краіне і адкрываць для сябе яе найпрыгажэйшыя гарады, замкі, храмы, музеі, не выходзячы з хаты, седзячы перад маніторам. Сёння навучэнцы здзейснілі анлайн-экскурсію па славутасцях краіны і па сваёй вёсцы Горкі.

 

Таксама сёння прайшоў занятак "Выбар у сучаснасці вызначае будучыню", падчас якога дзеці замацавалі веды аб розных прафесіях, іх асаблівасцях, даведаліся, як важна свядома ставіцца да прафесійнага выбару.

 

Завяршыўся шосты школьны дзень акцыяй "Чысты свет сваімі рукамі", у ходзе якой вучні прыводзілі ў парадак тэрыторыю школы, прыбіралі лісце.