ДЗЕНЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ З СЯМ’ЁЙ
26.10.202426 кастрычніка вучні 1-4 класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурснай праграме "Свята гульні і цацак". Дзеці з задавальненнем расказвалі пра сваё любімыя цацкі, адгадалі загадкі пра цацкі, даведаліся, адкуль з'явіліся цацкі, калектыўна складалі з канструктара розныя фігуры.
Вучні 4-8 класаў прынялі ўдзел у трэнінгавым занятку "У чалавеку ўсё павінна быць выдатна". У ходзе занятка дзеці пазнаёміліся з паняццем "прыгажосць душы чалавека", адзначылі, як важна быць спагадным і добрым чалавекам.
Круглы стол “Ці лёгка быць татам?”, прысвечаны Дню бацькі, сабраў навучэнцаў 5 – 8 класаў. Абмеркаванне пытання ролі таты ў сям’і фарміравала ў вучняў разуменне правільнага сацыяльнага статуса бацькі ў сям’і, павагу да бацькі. Хлопчыкі падчас правядзення конкурсаў паспрабавалі сябе ў ролі таты. Усім было цікава і павучальна. Круглы стол садзейнічаў псіхалагічнаму збліжэнню дзяцей і бацькоў.
Дыялогавая пляцоўка “Меры пакарання і заахвочвання ў сям’і” выклікала ў вучняў 9 – 11 класаў шмат эмоцый і пытанняў. Вучні абмяркоўвалі пытанні: ці патрэбна пакаранне дэяцей, ці можа выхоўваць заахвочванне, за што патрэбна караць дяцей а за што – хваліць. Дыялогавая пляцоўка садзейнічала фарміраванню культуры пакарання і заахвочвання, станоўчых адносін паміж бацькамі і дзецьмі.
Вучн сярэдніх і старэйшых класаў прынялі ўдзел у Рэспубліканскай акцыі "Дай лесу новае жыццё".