ДЗЕНЬ ПРАПАГАНДЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ
12.10.2024ДЗЕНЬ ПРАПАГАНДЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ
12 красавіка, у рамках шостага дня, сярод вучняў пачатковых класаў весела і шумна прайшла спартландыя "Пасябруем са спортам". Каманды спаборнічалі ў спрыце, трапнасці і хуткасці. Для дзяцей былі падрыхтаваны цікавыя і займальныя спаборніцтвы. Усе ўдзельнікі спартландыі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.
Навучэнцы 9-10 класаў сабраліся ў шосты школьны дзень на трэнінг "Так - здароваму ладу жыцця!". Што такое фізічнае, сацыяльнае і псіхічнае здароў'е, чаго не хапае для таго, каб усе тры напрамкі аб'яднаць ... І як не даць шкодным звычкам знішчыць тваё жыццё... Такія пытанні разглядаліся у час мерапрыемства. Не абышлося і без фізкультхвілінкі.
У межах праекта "Вось гэта дапамога" і акцыі "Моладзь за бяспеку" вучні аказалі дапамогу сталай вяскоўцы ў гаспадарчых справах: папоўнілі запас дроў і вады.
Сярод вучняў 1-8 класаў было праведзена спаборніцтва "Мы за здаровы лад жыцця". Праграма складалася з правядзення эстафет. Усе этапы спаборніцтва праходзілі ў актыўнай барацьбе. Дзеці спаборнічалі ў хуткасці, спрытнасці, уменні працаваць у камандзе. Мерапрыемства з'яднала дзяцей і нікога не пакінула раўнадушным.
Юныя спартсмены нашай школы прынялі ўдзел у лёгкаатлетычным свяце "Дзень бягуна". Першае месца занялі Ліхтар Максім (дыстанцыя 400 м), Якаўлеў Максім (дыстанцыя 800 м) і Мігас Данііл (дыстанцыя 800 м). Другое месца заняла Марозава Кіра (800 м). Трэція месцы ў Ліхтар Міраславы (400м), Майлычка Іллі (400м), Счысленка Ягора (800м) і Лапцэвіч Ілоны (1600м).Таксама Ілона заняла 3 месца ў абсалютным забегу. Пераможцам і прызёрам уручаны медалі, дыпломы і грашовыя прэміі. Ліхтар Максім удастоены каштоўнага падарунка - смарт-гадзіны. Віншуем!