ДЗЕНЬ ГРАМАДЗЯНСКАГА І ПАТРЫЯТЫЧНАГА, ДУХОЎНА-МАРАЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ
05.10.2024
5 кастрычніка ў нашай установе адукацыі адбылася віктарына "Родны край". Удзельнікаў (вучняў 5-8 класаў) чакалі пазнавальна-забаўляльныя заданні пра Радзіму: яе гісторыю, дзеячаў, прыроду. Вучні з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах, адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі. На мерапрыемстве яны замацавалі і паглыбілі веды пра родны край.
Сёння прайшоў трэнінг "Што значыць сябраваць", у ходзе якога вучні навучыліся добразычлівым адносінам у групе, даведаліся аб якасцях, якія неабходны для сяброўства.
У актавай зале прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя "Нам гэты мір завешчана берагчы!" Прагучалі вершы і песні пра любімую Беларусь. Змест кампазіцыі паказаў прыгажосць і непаўторнасць беларускай зямлі. Дзеці адказалі на пытанне як яны берагуць сваю краіну.
Пад канец дня вучні павіншавалі сталых і настаўнікаў-пенсіянераў ў межах акцыі "Павага. Клопаты. Адказнасць".