3 СЕНТЯБРЯ - ВОСПИТАНИЕ ПАТРИОТОВ

03.09.2022

Вучні пачатковых классаў 3 верасня ў час экскурсіі “Я вырас тут – і край мне гэты дораг” пабывалі на алеі Перасвет-Солтанаў. Мясцовая жыхарка, Цярэшчанка В.С., расказала вучням пра лёс Свята–Мікалаеўскай царквы ў аг. Горкі. Цікава вучням было пабачыць як растуць іх маладыя сасенкі, завітаць на раку Арэсу.

  

  

 03.09 для вучняў 5-8 класаў быў праведзены гістарычны экскурс “З вытокаў роднай мовы”. Вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з традыцыямі і абрадамі нашых продкаў, з цікавасцю працавалі перакладчыкамі, адгадвалі загадкі, фразеалагізмы па малюнку, падбіралі антонімы да фразеалагізмаў. Пры падвядзенні вынікаў, вучні прыйшлі да высновы, што немагчыма развівацца далей, калі не будзеш ведаць мінулае, гісторыю і культуру свайго народа, радзімы.

     

Игровое занятие «Страна Порядка» позволило в игровой форме вспомнить ребятам свои права, закрепить знания о правилах поведения на улице и в школе.

    

  03.09 для вучняў 9-11 класаў быў праведзены ўрок Памяці "Абеліскі вялікага подзвігу". Вучні падзяліліся інфармацыяй
аб помніках і абелісках, якія ўстаноўлены ў кожным куточку Беларусі і сімвалізуюць памяць і ўдзячнасць нашчадкаў героям, якія загінулі за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Вучні вырашылі ў час асенніх канікул здзейсніць паход па месцах ушанавання воінаў і мірных грамадзян, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Старадарожскага раёна.